Хто мы? Мы — беларусы. Бо мы нарадзіліся беларусамі, ускарміліся з беларускай зямлі, узгадаваліся і жывём на Беларусі. Мы ўзгадаем таямніцы і цуды беларускай зямлі, прыўзнімем заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаемся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.
Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна — святая зямля дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа! А вы з’яўляецеся нашчадкамі цудоўных скарбаў, духоўнай спадчыны свайго народа. Вам працягваць традыцыі свайго народа.Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача.
Комментариев нет:
Отправить комментарий